Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкордны прырост за дзень. Колькасьць выпадкаў каранавірусу ў Беларусі перавысіла 10 тысяч


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі зарэгістраваныя 10 463 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Беларусі 26 красавіка.

  • За ўвесь пэрыяд распаўсюджваньня інфэкцыі на тэрыторыі краіны памерлі 72 пацыенты «з шэрагам хранічных захворваньняў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй». За апошнія суткі пацьверджана 5 сьмерцяў.
  • Праведзена 147 525 тэстаў, каранавірус пацьвердзілі ў 7.1 працэнта ад усіх пратэставаных.
  • Выздаравелі і выпісаныя са шпіталёў 1 695 чалавек.

За апошнія суткі пацьверджаныя 873 новыя выпадкі заражэньня (на раніцу 25 красавіка было 9590 хворых на COVID-19), з моманту пачатку эпідэміі ў Беларусі гэта рэкордная колькасьць новых выпадкаў за дзень.

24 красавіка падчас прэс-канфэрэнцыі намесьніца міністра здароўя Алена Богдан упершыню выказала спачуваньні тым, каго «ўратаваць не ўдалося», а таксама заклікала беларусаў на вялікіх выходных не выяжджаць за межы сваёй тэрыторыі, ня ехаць на Радаўніцу на могілкі. «Мы застаёмся на працы дзеля вас, і просім вас не рабіць лішнія паездкі, не пакідаць сваю тэрыторыю, заставацца дома дзеля нас».

Паводле намесьніцы міністра аховы здароўя Алены Богдан, у Беларусі няма нагрузкі на мэдычную сыстэму, няма недахопу мэдычных сродкаў і сродкаў індывідуальнай засьцярогі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG