Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўхані, адкуль пачалася эпідэмія каранавірусу, зь лякарняў выпісалі ўсіх пацыентаў з COVID-19


Пасьля карантыну Ухань вяртаецца да нармальнага жыцьця. На вуліцах гораду 6 красавіка
Пасьля карантыну Ухань вяртаецца да нармальнага жыцьця. На вуліцах гораду 6 красавіка

У кітайскім горадзе Ухань, які быў эпіцэнтрам распаўсюджваньня каранавірусу, зь лякарняў выпісалі ўсіх пацыентаў з каранавірусам, паведамляе кітайскае агенцтва «Сіньхуа».

Як паведаміў 26 красавіка прадстаўнік Нацыянальнага камітэту аховы здароўя Кітаю Мі Фэн, колькасьць шпіталізаваных пацыентаў з каранавірусам ва Ўхані скарацілася да нуля.

Паводле яго, такі вынік дасягнуты «дзякуючы ўпартым намаганьням мэдыкаў ва Ўхані і тых, хто быў накіраваны ў горад для дапамогі ў барацьбе з каранавірусам з усёй краіны».

Нядаўна ўлады гораду Ўхань перагледзелі колькасьць ахвяраў каранавірусу і дадаткова пацьвердзілі 1290 сьмерцяў ад COVID-19. Агульная колькасьць ахвяраў узрасла да 3869 чалавек, а колькасьць тых, хто заразіўся, да больш чым 50 тысяч.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG