24 красавіка ў Беларусі стартуе новая хваля музычных онлайн-вечарынак VELO_ve music fest розных жанраў — ад року да флямэнка.
Як паведамілі Свабодзе арганізатары імпрэзаў, у якасьці пляцовак будуць самыя нечаканыя месцы — ад Менскага мора да андэграўнду. Прычым, пабачыць усё гэта можна не выходзячы з дому:
- інтэрактыўныя трансьляцыі
- андэрграўнд-пляцоўкі
- модныя кірункі і вядомыя артысты
- падарункі і бонусы
VELO_ve Music Fest пачнецца з джазу
Арганізатары VELO_ve Music Fest абяцаюць гледачам ня проста бясплатны і модны кантэнт, а жывы ўдзел у музычных трансьляцыях разам з найлепшымі артыстамі і вядоўцам Андрэем Бондам. Менавіта ён будзе гаварыць падчас эфіраў, расказваць неверагодныя факты, праводзіць экскурсіі па андэрграўндных лякацыях.
24 красавіка на плятформе VELO_ve Music Fest пройдзе першая чатырохгадзінная трансьляцыя.
Яе адкрые VELO_ve Джаз. Месца віртуальнай сустрэчы — галерэя сучаснага мастацтва DK Gallery. Цэлы вечар у суправаджэньні Mikhail Philipenya QUARTET. Яскравы прадстаўнік джазавай сцэны Беларусі, гітарыст гурту Apple Tea выступіць з аўтарскай праграмай — сымбіёзам джазу, флямэнка, этна.
Падчас онлайн-трансьляцыі ў якасьці бонусу Андрэй Бонд абяцае гледачам падрабязную экскурсію па модны[ выставах DK Gallery. Гэта апроч жывых размоваў і раздачы падарункаў. Галоўны хэштэг музычнага сэзону #VELO_VE
Калі: 24 красавіка
Дзе: онлайн-плятформа VELO_ve Music Fest
Пачатак: 20.00
Далей у сэзоне VELO_ve Music Fest:
29.04 VELO_ve Shuma
01.05 VELO_ve Тэхна
08.05 VELO_ve Флямэнка
13.05 VELO_ve Molchat Doma
15.05 VELO_ve Хіп-Хоп
22.05 VELO_ve Goom Gum
27.05 VELO_ve AKUTE
29.05 VELO_ve Кавэр
Падрабязнасьці кожнай трансляцыі VELO_ve Music Fest арганізатары будуць разьмяшчаць напярэдадні імпрэзы.