Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Інтэрфакс»: Беларусь дамовілася з Польшчай аб рэвэрсных пастаўках нафты, рыхтуюцца кантракты


Ілюстрацыйнае фота. Нафтаправод «Дружба», Гомель
Ілюстрацыйнае фота. Нафтаправод «Дружба», Гомель

Беларусь дасягнула дамоўленасьці з Польшчай аб магчымасьці рэвэрснага прапампоўваньня нафты па адной з галін нафтаправоду «Дружба» зь яе тэрыторыі на Мазырскі НПЗ. Вядзецца падрыхтоўка адпаведных кантрактаў на пастаўку нафты праз порт Гданьску, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў нафтавай сфэры.

«Тэхнічная гатоўнасьць да пачатку прапампоўваньня нафты практычна забясьпечаная, дамоўленасьці з польскім бокам дасягнутыя. У траўні трубаправодная сыстэма Беларусі гатовая будзе прымаць нафту з тэрыторыі Польшчы», — сказала суразмоўца агенцтва.

Між тым пачатак практычнай пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ з Польшчы «залежыць ад кантрактаў, у траўні яна наўрад ці пачнецца, плян ужо зьвярстаны», — паведаміла крыніца. Да таго ж практычную рэалізацыю праекту ўскладняе пандэмія каранавірусу, бо «абцяжарваецца камунікацыя».

Агенцтва піша, што «на першым этапе пастаўкі нафты з тэрыторыі Польшчы праз „трубу“ могуць скласьці каля 100 тысяч тон у месяц».

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі 14 красавіка 2020 году зацьвердзіла тарыф на пампаваньне нафты з тэрыторыі Польшчы нафтаправодам «Дружба» да Мазырскага НПЗ: тарыф на прапампоўваньне 1 тоны нафты ад «Адамавай Заставы» (тэрыторыя Польшчы) да Мазырскага НПЗ — 8,58 беларускага рубля (без ПДВ), пры разьліках у замежнай валюце — 3,56 эўра.

Беларусь пачала прадметны пошук альтэрнатыўных крыніц пастаўкі нафты ў пачатку 2020 году праз адсутнасьць паставак нафты ад буйных расейскіх нафтавых кампаній з прычыны рознагалосьсяў наконт цэнаў.

У прыватнасьці, былі арганізаваныя пастаўкі нафты танкерамі праз Адэсу і Клайпеду. Аляксандар Лукашэнка раней казаў, што Менск прапрацоўвае з Польшчай варыянты пастаўкі, у тым ліку амэрыканскай і саудаўскай нафты праз порт у Гданьску і далей трубаправодным транспартам у Беларусь.

Пастаўкі нафты з Расеі ў Беларусь у поўным аб’ёме аднавіліся з красавіка 2020 году.

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Што здарылася

  • 1 студзеня 2020 году Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам празь Беларусь у Эўропу.
  • Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.
  • Прыняты толькі «індыкатыўны балянс»: Расея можа паставіць 24 млн тонаў нафты на год. У 2019-м столькі і паставілі: 18 млн т пайшлі на перапрацоўку, яшчэ 6 млн т на «перамытненьне». Паводле эканаміста Яраслава Раманчука, Беларусі на ўласныя патрэбы хапае 6–7 млн тонаў — астатняе ішло на нафтапрадукты для экспарту або на «перамытненьне».
  • 31 сьнежня 2019 году Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод «Дружба».
  • Пакуль Мазырскі НПЗ пачаў атрымліваць нафту толькі ад кампаніі расейскага алігарха Гуцэрыева — чакаецца пастаўка ўсяго 750 тысячаў тонаў.
  • Беларусь дамовілася пра імпарт 80 тонаў нарвэскай нафты Johan Sverdrup з пастаўкай у літоўскі порт Клайпеда. У Беларусі чакаюць пачатку разгрузкі ўвечары 22 студзеня. Перавалка і транспарт да НПЗ чыгункай будуць каштаваць больш за 20 даляраў за тону.
  • Гатоўнасьць транспартаваць нафту ў Беларусь на пастаяннай аснове ўжо выказалі суседнія Латвія (магчымыя аб’ёмы не абвяшчаліся) і Літва (да 3 млн тонаў на год​). Пры чым Літва гатовая дастаўляць і газ. Па стане на 21 студзеня «Белнафтахім» мае «практычна гатовыя кантракты» на альтэрнатыўныя пастаўкі.
  • Беларускія НПЗ у першай палове студзеня працавалі на леташніх запасах, аб’ёму якіх хапала прыкладна на 20 дзён працы. Экспарт нафтапрадуктаў Беларусь часова прыпыняла ад 1 студзеня, аднавіла ад 21-га.
  • Паводле неафіцыйных зьвестак «Інтэрфаксу», Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоваў.
  • Публічна ж Лукашэнка 21 студзеня паставіў задачу зьнізіць пастаўкі нафты з Расеі да 30-40% ад неабходных аб’ёмаў: «працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну». Пастаўкі з Казахстану, заявіў ён, заблякавала Расея.
  • Менск і Масква дасюль не ўзгаднілі кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр. У беларускі бюджэт-2020 закладзеныя страты ў памеры 951 млн рублёў.
  • Расея дагэтуль не кампэнсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 году — толькі 20 студзеня 2020-га дамовіліся пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі.

Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, якая багацее на суседзкай нафце, — эканаміст

Дзе браць нафту, калі не ў Расеі, і колькі страчвае Беларусь ад прыпыненьня паставак? Тлумачым разам з экспэртам

Усё пачалося з Пуціна. Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ці ўратуе Беларусь эўрапейская нафта? Разьбіраемся з экспэртамі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG