Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пазычыць суседзям 3 мільярды эўраў на барацьбу з наступствамі каранавірусу


Эўракамісія заявіла, што выдзеліць тры мільярды эўраў як макрафінансавую дапамогу 10 краінам — васьмі з Усходняй Эўропы і Бальканаў, а таксама Тунісу і Ярданіі — для абмежаваньня эканамічных наступстваў пандэміі каранавірусу.

Грошы будуць выдзеленыя на працягу 12 месяцаў у форме пазыкі на «вельмі выгадных умовах». Украіне будзе выдзелена 1,2 мільярда эўраў, Грузія атрымае 150 мільёнаў, а Малдова 100 мільёнаў. На Балканах Босьнія атрымае 250 мільёнаў эўраў, Альбанія — 180 мільёнаў, Косава — 100 мільёнаў, Паўночная Македонія — 160 мільёнаў і Чарнагорыя — 60 мільёнаў.

Па-за межамі Эўропы пазыка будзе выдзеленая Тунісу (600 мільёнаў эўраў) і Ярданіі (200 мільёнаў).

Эўрапарлямэнт і краіны ЭЗ павінны ўхваліць прапанову ў найбліжэйшыя тыдні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG