Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя заклікала беларусаў застацца дома на вялікія выходныя і не наведваць могілкі


Ілюстрацыйнае фота. Людзі на вуліцах Менску
Ілюстрацыйнае фота. Людзі на вуліцах Менску

Міністэрства аховы здароўя заклікае на вялікія выходныя застацца дома і не наведваць могілкі, заявіла намесьніца начальніка аддзелу гігіены, эпідэміялёгіі і прафіляктыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан на чарговым брыфінгу 22 красавіка пра сытуацыю з каранавірусам у Беларусі, які трансьлявалі ўжывую на Youtube.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Кожны чалавек ня ведае, інфікаваны ён ці не. Разам з тым некаторыя зьбіраюцца ехаць да пажылых бацькоў, — адзначыла Іна Карабан. — Чарговы раз Міністэрства аховы здароўя заклікае людзей на вялікія выходныя застацца дома, не наведваць могілкі, каб максымальна зьменшыць магчымасьць інфікаваньня навакольных».

Як дадала Іна Карабан, цяпер у прынцыпе лепш абмежаваць свае кантакты, найперш з пажылымі людзьмі.

Асноўныя заявы з брыфінгу 22 красавіка можна прачытаць тут.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG