Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт Высокага прадстаўніка Эўразьвязу ў Беларусь адклалі праз каранавірус


Жазэп Барэль трымае абарончую маску на прэс-канфэрэнцыі, 17 сакавіка
Жазэп Барэль трымае абарончую маску на прэс-канфэрэнцыі, 17 сакавіка

Высокі прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жазэп Барэль меў наведаць Беларусь у канцы красавіка. Як піша Міністэрства замежных справаў Беларусі, візыт адклалі празь «неспрыяльную эпідэміялягічную абстаноўку».

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей 22 красавіка правёў з Барэлем тэлефонную размову, дамовіўся ўзгадніць дату візыту пазьней.

Акрамя таго, піша МЗС, Макей і Барэль абмеркавалі рэагаваньне на наступствы пандэміі каранавірусу; гандлёвую, эканамічную, крэдытную і інвэстыцыйную супрацу; завяршэньне працэдуры набыцьця моцы дамовай аб спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі; пэрспэктывы падпісаньня Прыярытэтаў партнэрства Беларусі і Эўразьвязу; супрацу ва Ўсходнім партнэрстве.

Барэль — наступнік Фэдэрыкі Магерыні на цяперашняй пасадзе. Візыт Магерыні ў Беларусь плянаваўся ў мінулым кастрычніку, але быў адкладзены праз «шэраг зьменаў у парадку дня некалькіх удзельнікаў».

Эўрапейскія чыноўнікі такога рангу за ўсю найноўшую гісторыю Беларусі наведвалі краіну двойчы: у 2009 годзе, у разгар папярэдняга пацяпленьня адносін паміж Беларусьсю і ЭЗ, Менск наведаў тагачасны кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Хавіер Саляна, а ў жніўні 2014 году пераемніца Саляны Кэтрын Эштан удзельнічала ў Менску ў перамовах аб украінскім канфлікце паміж прэзыдэнтамі Ўкраіны і Расеі Пятром Парашэнкам і Ўладзімірам Пуціным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG