Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: Колькасьць сьмяротных пакараньняў самая нізкая за апошнія 10 гадоў, але шмат робіцца ўпотай


Актывісты Amnesty International пратэстуюць супраць сьмяротных пакараньняў у Іране перад амбасадай гэтай краіны ў Брусэлі, кастрычнік 2019
Актывісты Amnesty International пратэстуюць супраць сьмяротных пакараньняў у Іране перад амбасадай гэтай краіны ў Брусэлі, кастрычнік 2019

Колькасьць зарэгістраваных сьмяротных прысудаў у сьвеце летась склала 657, што на 33 выпадкі менш, чым у 2018 годзе.

Гэткая лічба падаецца ў найноўшай справаздачы праваабарончай арганізацыі Amnesty International, якая была апублікаваная 21 красавіка.

Amnesty International адзначае, што гэта найніжэйшая лічба зарэгістраваных сьмяротных пакараньняў за апошняе дзесяцігодзьдзе.

Аднак у гэтую статыстыку не ўваходзяць сьмяротныя пакараньні ў Кітаі, дзе, як мяркуюць праваабаронцы, выкананьні сьмяротных прысудаў вымяраюцца ня ў сотнях, а ў тысячах штогод. Таксама няма дакладнай інфармацыі пра сьмяротныя пакараньні ў Паўночнай Карэі або Віетнаме.

Зьвесткі адносна сьмяротнага пакараньня не зусім дакладныя і ў адносінах да некаторых іншых краінаў — напрыклад, Саудаўскай Арабіі, Іраку і Эгіпту — для якіх справаздача падае толькі «мінімальны» лік меркаваных прысудаў да найвышэйшай меры пакараньня.

«Выкананьні сьмяротных прысудаў па ўсім сьвеце адбываюцца ўпотай», — адзначыла Клэр Алгар, адна з дырэктараў Amnesty International. «У краінах ад Беларусі да Батсваны і ад Ірану да Японіі расстрэлы праводзіліся без папярэдняга паведамленьня сем’ям, адвакатам або ў некаторых выпадках самім асуджаным».

Беларусь — адзіная ў Эўропе краіна, дзе дагэтуль ёсьць сьмяротнае пакараньне. За апошнія 20 гадоў у краіне расстралялі больш за 400 асуджаных.

Самае апошняе паведамленьне зь Беларусі: 6 сакавіка сёлета 29-гадовага Віктара Скрундзіка са Случчыны асудзілі на расстрэл за забойства двух старых у вёсках Ульянаўка Слуцкага раёну і Сухоўчыцы Капыльскага раёну.

Эўрапейскія структуры і праваабарончыя міжнародныя арганізацыі неаднаразова заклікалі ўлады Беларусі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне, а ў пэрспэктыве — адмяніць яго цалкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG