Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі прырост хворых у чатыры разы большы, чым у Чэхіі


Прага ў дні карантыну
Прага ў дні карантыну

У кіраўніцтва Беларусі ў сытуацыі пандэміі было два варыянты дзеяньняў.

Першы — як у Чэхіі, дзе ўрад, міністры вельмі падрабязна патлумачылі сытуацыю, расклаўшы, наколькі можна было спрагназаваць, «за» і «супраць» карантыну, адмянілі ўсе масавыя мерапрыемствы і ўвялі карантын.

А быў варыянт — як у СССР, у час Чарнобылю, калі камуністычныя ўлады не асабліва, мякка кажучы, дзяліліся інфармацыяй, правялі першамайскія дэманстрацыі, і людзі па сёньня расплачваюцца за гэта здароўем і жыцьцямі.

Паралелі можаце правесьці самі, дам толькі лічбы на сёньняшні дзень (20 красавіка 2020 году).

За ўвесь час у Чэхіі на каранавірус былі захварэлі (г. зн., тэст даў станоўчы вынік) 6786 чалавек, памерлі 188, прырост за дзень інфэкаваных — каля 100 чалавек. У Чэхіі больш як месяц карантын, які ўжо пачалі аслабляць.

У Беларусі агульная колькасьць хворых, паводле афіцыйнай інфармацыі, — 6264 чалавекі. Карантыну няма, масавыя мерапрыемствы не адмененыя. Прырост інфэкаваных за апошнія суткі — 457 чалавек (афіцыйныя зьвесткі).

У чатыры разы болей.

А наперадзе яшчэ — суботнік і парад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG