Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску ад пнэўманіі з каранавірусам памерла мэдсястра


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Віцебску памерла 41-гадовая мэдсястра абласнога клінічнага шпіталя Надзея Фаміна. У яе была пнэўманія з пацьверджаным каранавірусам. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на калегаў нябожчыцы.

Жанчына памерла 16 красавіка ў рэанімацыі шпіталя хуткай мэдычнай дапамогі.

Фаміна працавала мэдсястрой у аддзяленьні мікрахірургіі вока. Як распавялі калегі нябожчыцы, яна паўтары тыдня знаходзілася на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Два мазкі на каранавірус далі ў жанчыны станоўчы вынік.

Як хавалі Фаміну невядома, сястра жанчыны, якая прыехала на пахаваньне з Масквы, калег нябожчыцы не запрашала.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG