Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распаўсюджваньне інфэкцыі ў многіх эўрапейскіх краінах запавольваецца


У бальніцы Пальма-дэ-Мальёрка, Гішпанія
У бальніцы Пальма-дэ-Мальёрка, Гішпанія

Паводле дадзеных сайту Worldometers, за папярэдні дзень у краінах Эўропы выявілі каля 23 000 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам. Гэта самы нізкі паказьнік за некалькі тыдняў.

Таксама і колькасьць памерлых паступова зьмяншаецца — у Эўропе за дзень зафіксавана каля 2500 ахвяр каранавірусу, ва ўсім сьвеце — каля 5000.

У Злучаных Штатах колькасьць выяўленых новых выпадкаў таксама паступова памяншаецца, менш за 30 000 за дзень.

  • У Гішпаніі колькасьць заражаных у панядзелак перавысіла 200 000. 399 чалавек памерлі ад COVID-19 за апошні дзень у гэтай краіне — гэта прыкладна ў два разы менш, чым на піку эпідэміі некалькі тыдняў таму.
  • У Італіі за апошнія 24 гадзіны ад каранавіруснай інфэкцыі памерлі 433 чалавекі. Колькасьць выпадкаў сьмерці за дзень у гэтай краіне паступова зьмяншаецца, як і колькасьць хворых у аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі.
  • У такіх краінах, як Нямеччыны і Аўстрыя, кожны дзень колькасьць вылечаных перавышае колькасьць новых выяўленых выпадкаў заражэньня.
  • У Кітаі, Паўднёвай Карэі, Аўстраліі і Новай Зэляндыі колькасьць новых выяўленых выпадкаў заражэньня каранавірусам таксама зьмяншаецца. За апошнія 24 гадзіны ў Кітаі іх было толькі 12, у Аўстраліі 7.
  • Сынгапур перажывае новы ўсплёск інфэкцыі, штодня заражаецца амаль 1500 чалавек.

На фоне паляпшэньня статыстыкі краіны Эўропы абмяркоўваюць паслабленьне карантынных захадаў. У большасьці краін ЭЗ яны ўводзіліся да пачатку траўня. Пасьля гэтага чакаецца, што Францыя, Гішпанія і Італія пачнуць рабіць першыя крокі на шляху да выхаду з карантыну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG