«Людзей лепш трымаць у абласных цэнтрах, не ў раёне», — сказаў Аляксандар Лукашэнка, абмяркоўваючы зь кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ігарам Сяргеенкам і старшынём Менскага аблвыканкаму Аляксандрам Турчыным сытуацыю з каранавірусам.
На Вялікдзень Аляксандр Лукашэнка наведаў Сьвята-Благавешчанскі храм у вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна. Перад наведваньнем храму чыноўнікі даклалі Лукашэнку, што стабільная, рэзкага ўсплёску захворваньня не адзначаецца, паведамляе БелТА.
«Спадзяемся, што тэндэнцыя будзе да зьніжэньня. У мяне літаральна за суткі адсоткаў на трыццаць менш тых, хто захварэў на пнэўманію», — праінфармаваў старшыня Менгарвыканкаму. Паводле словаў, Аляксандра Турчына, у абласныя шпіталі ўжо паступілі кітайскія мэдпрэпараты, якія пры лячэньні каранавіруса на раньніх стадыях даюць добры эфэкт.
«Будзем спадзявацца, што сытуацыя будзе разьвівацца вось так, як цяпер», — ацаніў абстаноўку Лукашэнка.
У той жа час ён даў даручэньне перавесьці інфікаваных COVID-19 з раённых цэнтраў у абласныя — маўляў, гэта дапаможа лепш кантраляваць сытуацыю і аказваць хворым больш кваліфікаваную дапамогу. Да таго ж зьявіцца магчымасьць давесьці да ладу раённыя шпіталі.
«Людзей лепш трымаць у абласных цэнтрах, не ў раёне», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.