Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вербная нядзеля стала адной з прычын росту заражэньня каранавірусам ва Ўкраіне


Вербніца ў праваслаўных вернікаў. Ілюстрацыйнае фота
Вербніца ў праваслаўных вернікаў. Ілюстрацыйнае фота

Міністар аховы здароўя Ўкраіны Максім Сьцяпанаў назваў наведваньні храмаў падчас Вербніцы 12 красавіка адной з прычын росту захворваньня COVID-19 у краіне, паведамляе ўкраінская службы Свабоды.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Павелічэньне колькасьці выпадкаў каранавірусу тлумачыцца тым, што вернікі не ўстрымаліся наведаць царкву ў Вербную нядзелю, заявіў міністар аховы здароўя Ўкраіны Максім Сьцяпанаў на брыфінгу 19 красавіка.

Міністар аховы здароўя Максім Сьцяпанаў
Міністар аховы здароўя Максім Сьцяпанаў

Так ён адказаў на пытаньне, чаму за апошнія дні значна павялічылася колькасьць новых выпадкаў.

«Існуе некалькі фактараў. Першы — на жаль, многія не прытрымліваліся нашых рэкамэндацый заставацца дома ў Вербную нядзелю і не наведваць масавыя набажэнствы. У сувязі з гэтым праявы былі на чацьвёрты-пяты дзень адпаведна пасьля таго, як людзі заразіліся, і мы адразу ж убачылі павелічэньне захворваньняў каранавірусам», — адзначыў Сьцяпанаў.

Апроч таго, Сьцяпанаў адзначыў, што яшчэ адна прычына росту выяўленых выпадкаў — істотнае павелічэньне колькасьці тэставаньня мэтадам палімэразна-ланцуговай рэакцыі. Гэты тэст лічыць найбольш аб’ектыўным для выяўленьня каранавірусу SARS-CoV-2.

Усяго ва Ўкраіне зафіксавана 5 499 выпадкаў. Зь іх — 141 чалавек памёр. Ачунялі 347 пацыентаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG