Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя зьвесткі Міністэрства здароўя. Ад каранавірусу за суткі ў Беларусі памерлі яшчэ 2 чалавекі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя назвала новыя лічбы пра хворых і памерлых на каранавірус, не назваўшы агульнай колькасьці захварэлых. Вядома, што на 19 красавіка ад каранавірусу ў Беларусі памерлі 47 чалавек.​

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Акрамя агульнай колькасьці зафіксаваных выпадкаў COVID-19, міністэрства не назвала:

  • колькасьць хворых, якіх адправілі лячыцца дома;
  • колькасьць хворых у цяжкім стане і на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

На стацыянарным лячэньні ад каранавірусу знаходзіцца 3538 чалавек. Ачунялі і выпісаныя 494 пацыенты. У адмысловай увазе спэцыялістаў, у сувязі з цяжкасьцю хваробы, маюць патрэбу 86 пацыентаў. Усяго ў Беларусі правялі 98 231 тэст на COVID-19.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG