Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранік: 90 супрацоўнікаў «хуткай» у Менску заразіліся каранавірусам, у краіне ня менш за 419 інфікаваных мэдыкаў

Як паведаміў на брыфінгу 17 красавіка міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік, на ўчорашні дзень, 16 красавіка, у Беларусі было пацьверджана агулам 419 выпадкаў заражэньня каранавірусам мэдыкаў.

Цяпер праводзіцца аналіз апошніх зьвестак, лічбы заражаных на сёньня невядомая, растлумачыў міністар.

Агулам у краіне на 16 красавіка 419 мэдыкаў заразіліся новым каранавірусам.

На «хуткай дапамозе» ў Менску 90 выпадкаў, зь іх выязны склад — 23, астатнія — апарат кіраваньня і гаспадарчы пэрсанал. Цяжкіх выпадкаў няма.​

У Асіповічах пацьвердзілі 12 выпадкаў заражэньня каранавірусам сярод мэдыцынскіх работнікаў (вірус завёз адзін з мэдыкаў, які езьдзіў за межы гораду). Усе ня ў цяжкім стане. Усяго ў Асіповічах 32 выпадкі заражэньня COVID-19.

У Менску сьмяротных выпадкаў сярод мэдыкаў ня выявілі, у Віцебску «праводзіцца расьсьледаваньне» і «канчатковага дыягназу няма».

«Выпадак з „хуткай дапамогай“ — гэтая сытуацыя не зьвязаная з каранавіруснай інфэкцыяй», — дадаў Каранік, не ўдакладніўшы, які выпадак мае на ўвазе.

Міністар адзначыў, што заражэньні апарату кіраваньня могуць быць зьвязаныя з тым, што «мы аддаём перавагу многія пытаньні зьбірацца абмяркоўваць».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG