Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выдзеляць больш за $500 мільёнаў іншым краінам на барацьбу з COVID-19


Злучаныя Штаты па-ранейшаму ачольваюць намаганьні міжнароднай супольнасьці ў барацьбе з пандэміяй каранавірусу, а таксама ў аказаньні гуманітарнай дапамогі пацярпелым краінам, нягледзячы на тое, што ім самім даводзіцца змагацца з эпідэміяй на сваёй тэрыторыі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Дзяржаўнага дэпартамэнту.

Зьнешнепалітычнае ведамства ЗША падкрэсьлівае, што Вашынгтон выдзеліў каля 508 мільёнаў даляраў на дапамогу дзясяткам краін па ўсім сьвеце. «Гэтыя сродкі павінны падтрымаць найважнейшую дзейнасьць у стрымліваньні распаўсюду захворваньня, такую як кампаніі своечасовага інфармаваньня насельніцтва, водазабесьпячэньне, прафіляктыка і кантроль над інфэкцыйнымі захворваньнямі ў мэдычных установах», — адзначаюць у Дзярждэпартамэнце.

Асабліва адзначана дапамогу, якую ЗША аказваюць краінам Афрыкі. Аднак сродкі выдзелены і шэрагу эўрапейскіх краін, уключаючы Італію. Сярод тых, каму дапамагаюць ЗША, і шэраг краін былога СССР — адзначае Голас Амэрыкі. У прыватнасьці, Беларусь атрымае 1,3 мільёна даляраў на падрыхтоўку лябараторый, падтрымку тэхнічных экспэртаў, удасканаленьне сыстэмы інфармаваньня пра рызыкі.

Украіна атрымае 9,1 мільёна даляраў, сярод іншага, на ўдасканаленьне сыстэм водазабесьпячэньня ў найбольш уразьлівых раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей. Дапамогу атрымаюць Грузія, Армэнія і Азэрбайджан, а таксама краіны Цэнтральнай Азіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG