Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай даставіў у Беларусь у якасьці дапамогі 100 тысяч тэстаў на COVID-19


Гуманітарная дамапога, ілюстрацыйнае фота
Гуманітарная дамапога, ілюстрацыйнае фота

17 красавіка ў Беларусь прыбыў другі рэйс з гуманітарным грузам мэдычных тавараў для барацьбы з эпідэміяй COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Першы самалёт прызямліўся на аэрадроме ў Мачулішчах 1 красавіка. Агульная сума дапамогі Беларусі ад кітайскіх кампаній перавысіла 1,6 мільёна даляраў.

«Прыбыў гуманітарны груз з Пэкіну. Самалёт даставіў звыш 30 тон грузу: экспрэс-тэсты, лекі, рэсьпіратары, маскі, акуляры, спэцкасьцюмы і іншыя сродкі індывідуальнай засьцярогі», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Удакладняецца, што беларускія мэдустановы неўзабаве атрымаюць 100 тысяч кітайскіх тэстаў на COVID-19.

У канцы студзеня, у разгар эпідэміі каранавірусу ў Кітаі, зь Беларусі быў адпраўлены туды самалёт з гуманітарнай дапамогай. Тады для кітайскіх хворых былі сабраныя лекі, маскі, халаты, пальчаткі, сродкі дэзынфэкцыі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG