Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі абвешчаная надзвычайная сытуацыя. Кожнаму выплацяць каля 1000 даляраў


Крамя ў Токіё
Крамя ў Токіё

Улады Японіі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу пашырылі рэжым надзвычайнай сытуацыі на ўсю тэрыторыю краіны.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У спэцыяльным тэлезвароце прэм’ер-міністар Сіндзо Абэ абвясьціў, што рэжым будзе дзейнічаць як мінімум да 7 траўня. Рашэньне ён патлумачыў тым, што выпадкі заражэньня каранавірусам былі выяўленыя за межамі прэфэктураў, у якіх надзвычайная сытуацыя была ўведзена раней.

Па словах прэмʼера, для спыненьня росту колькасьці заражэньняў Японія павінна дамагчыся 80-адсоткавага скарачэньня сацыяльных кантактаў. На час рэжыму надзвычайнай сытуацыі ўрад будзе выплачваць кожнаму грамадзяніну краіны каля тысячы даляраў у месяц.

На 16 красавіка ў Японіі больш за 8 з паловай тысяч чалавек заразіліся, 178 памерлі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG