Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі запусьцілі онлайн-сэрвіс маніторынгу сымптомаў і верагоднасьці заражэньня COVID-19


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі зьявіўся онлайн-сэрвіс для штодзённага маніторынгу сымптомаў і вызначэньня верагоднасьці заражэньня каранавірусам COVID-19. Сыстэму распрацавала кампанія Grin IT, рэзыдэнт беларускага Парку высокіх тэхналёгій.

Сэрвіс SENS MD бясплатны, на ім можна прайсьці апытаньне-дыягностыку, адказаўшы на пытаньні пра хранічныя захворваньні і наяўнасьць розных сымптомаў (кашаль, дыхавіца, галаўны боль, ламота ў цягліцах, агульная млявасьць і іншыя), па выніках якога вам паведамляюць, у якой вы групе рызыкі, і даюць парады, што рабіць далей.

Таксама сайт дазваляе карыстальніку ў далейшым штодня фіксаваць свае сымптомы, адсочваць іх дынаміку і атрымліваць рэкамэндацыі, што рабіць і ці неабходна зьвярнуцца да мэдыкаў.

Як адзначаюць аўтары праекту, ён створаны як «бясплатны інструмэнт для самастойнага хатняга маніторынгу сымптомаў пацыентаў, якія не патрабуюць шпіталізацыі», каб зьнізіць нагрузку на мэдычныя ўстановы.

Галоўная мэта праекту SENS MD — інфармаваць карыстальнікаў пра характэрныя для COVID-19 сымптомы. Аднясеньне пацыентаў у групу рызыкі ўмоўнае і можа быць вельмі недакладным, а рэкамэндацыі нельга разглядаць як мэдычныя заключэньні, падкрэсьліваюць аўтары праекту.

Пакуль сэрвіс працуе толькі ў дэсктопнай вэрсіі, але ўжо бліжэйшымі днямі павінна зьявіцца і мабільная. Каб карыстацца ім, трэба пазначыць імя, пад якім ваш профіль будзе захоўвацца на сайце. Іншыя дадзеныя, у тым ліку электронная пошта, не абавязковыя.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG