Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаная за карупцыю абскардзіла вырак, а абласны суд узмацніў пакараньне


Ала Пастухова ў судзе, архіўнае фота
Ала Пастухова ў судзе, архіўнае фота

Магілёўскі абласны суд павялічыў суму штрафу да 8 тысяч 100 рублёў асуджанай на 2,6 гадоў калёніі агульнага рэжыму былой загадчыцы дзіцячага садка No19 Крычава Але Пастуховай.

Паводле сьледзтва кіраўніца дзіцячай установы ўцягнула ў злачынную схему пабораў 16 супрацоўніц. Іх прызналі пацярпелымі. Ала Пастухова сваёй віны не прызнала.

16 красавіка Магілёўскі абласны суд разгледзеў апэляцыю Пастуховай на прысуд Чэрыкаўскага суду, які 30 студзеня прызнаў яе вінаватай у злоўжываньні ўладаю, перавышэньні службовых паўнамоцтваў з карысьлівых інтарэсаў, а таксама спробе крадзяжу дзяржаўнай маёмасьці. Судзьдзя Аляксандар Краўчанка пакараў тады Пастухову зьняволеньнем у калёніі агульнага рэжыму на 2,6 года і штрафам 1350 рублёў (50 базавых велічыняў). Ёй таксама на 3 гады забаранілі займаць кіроўныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады.

Пастухова і яе адвакат прасілі спыніць крымінальную справу праз адсутнасьць складу злачынства. Паводле Пастуховай падначаленыя абгаварылі яе, паколькі мелі непрыязнае стаўленьне.

З прысудам не пагадзіўся і пракурор Чэрыкаўскага раёну. Вырак Пастуховай за ўчыненыя ёй злачынствы ён палічыў мяккім і настойваў на пакараньні яе 4 гадамі зьняволеньня і штрафам у 500 базавых велічыняў.

Абласны суд агульнае пакараньне Пастуховай пакінуў бяз зьменаў — 2,6 гадоў калёніяў агульнага рэжыму, але павялічыў суму штрафу да 8 тысяч 100 рублёў (300 базавых велічыняў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG