Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Францішка Багушэвіча


Францішак Багушэвіч, 1889 год. З фондаў БДАМЛМ
Францішак Багушэвіч, 1889 год. З фондаў БДАМЛМ

Падзеі 28 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

​28 красавіка 1900 году памёр беларускі паэт і пісьменьнік Францішак Багушэвіч. Ён лічыцца адным з пачынальнікам новай беларускай літаратуры.

500 найлепшых кніг за 500 гадоў

Карціна Валянціна Варанішчы «Францішак Багушэвіч»
Карціна Валянціна Варанішчы «Францішак Багушэвіч»

Таксама ў гэты дзень

1954 — БССР уступіла ў Сусьветную арганізацыю працы.

1996 — пачалася драматычная галадоўка кіраўнікоў БНФ Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка. Напярэдадні яны былі затрыманыя за арганізацыю Чарнобыльскага Шляху. У выніку моцнага руху салідарнасьці Сіўчыка вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе 17 траўня, а Юрыя Хадыку 21 траўня. Абодва моцна зьнясіленыя патрапілі ў шпіталь. Хадыка і Сіўчык аднымі зь першых былі прызнаныя беларускімі палітвязьнямі.

Юры Хадыка і Сяргей Папкоў на мітынгу БНФ, красавік 1992 году
Юры Хадыка і Сяргей Папкоў на мітынгу БНФ, красавік 1992 году

2014 — у Нацыянальным мастацкім музэі ў Кіеве адкрылася выстава «Кодэкс Міжгор’я», на якой людзям паказалі экспанаты з рэзыдэнцыі зьбеглага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.

У гэты дзень нарадзіліся

1859 — генэрал Кіпрыян Кандратовіч, расейскі і беларускі вайсковы дзяяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР. Ён стаў адным зь першых царскіх генэралаў-беларусаў, якія перайшлі на бок БНР.

1924 — Данатас Банёніс, літоўскі актор.

1953 — Валянціна Аксак, беларуская паэтка.

1956 — Антаніна Хатэнка, беларуская паэтка.

У памяці

1864 — за ўдзел у паўстаньні 1863-1864 гадоў быў пакараны сьмерцю лекар Міхал Аскерка.

1883 — памёр Уладзімір Кавалеўскі, беларускі прыродазнаўца і заснавальнік эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1945 — пасьля цяжкога раненьня памёр Сяргей Крывец, беларускі паэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG