Падзеі 26 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
26 красавіка 1986 году выбухнуў чацьвёрты блёк Чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.
Традыцыйна ў гэты дзень у Менску праходзіла мэмарыяльнае шэсьце «Чарнобыльскі шлях». Сёлета ўпершыню за 30 гадоў апазыцыя адмовілася праводзіць «Чарнобыльскі шлях» у Менску.
Таксама ў гэты дзень
1740 — была заснаваная Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, што належала князям Радзівілам.
1989 — Менску ўпершыню прайшоў «Чарнобыльскі шлях».
У гэты дзень нарадзіліся
1863 — Яўстафі Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, пэдагог.
1929 — Юры Туронак, беларускі гісторык.
1929 — Мікалай Сьлюнькоў, дзяржаўны дзяяч БССР.
1989 — Надзея Папок, беларуская вясьлярка на байдарцы.
У памяці
1883 — памёр Напалеон Орда, беларускі мастак, кампазытар, пісьменьнік.
2002 — памёр Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, актор, прадусар.
2012 — памёр Ігар Чаквін, беларускі гісторык і этноляг.