Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна пачатку генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі


Мэмарыял ахвярам генацыду армянаў у Ерэване, здымак 2017 году
Мэмарыял ахвярам генацыду армянаў у Ерэване, здымак 2017 году

Падзеі 24 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 красавіка 1915 году турэцкія ўлады пачалі масавыя забойствы, арышты і дэпартацыю армянскай інтэлігенцыі Канстантынопалю. Пазьней гэтая дата стане Днём памяці ахвяраў генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі 1915-1923.

Шэсьце ў Ерэване памяці ахвяраў генацыду армянаў, здымак 2017 году
Шэсьце ў Ерэване памяці ахвяраў генацыду армянаў, здымак 2017 году

Таксама ў гэты дзень

1800 — прэзыдэнт ЗША Джон Адамс заснаваў Бібліятэку Кангрэсу, вылучыўшы 5000 даляраў на закупку кніг.

У гэты дзень нарадзіліся

1889 — Юры Сабалеўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.

1900 — Аркадзь Моркаўка, беларускі паэт.

1936 — Вера Рыч, ангельская паэтка і перакладчыца з украінскай і беларускай моваў. Дзякуючы ёй па-ангельску загучала паэзія Янкі Купалы, Якуба Коласа, Натальлі Арсеньневай, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Зьмітрака Бядулі, Цёткі, Ларысы Геніюш, Ніла Гілевіча, Уладзімера Някляева.

1944 — Зянон Пазьняк, беларускі палітык, грамадзкі і культурны дзяяч.

1977 — Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменьнік.

У памяці

2014 — памёр Тадэвуш Ружэвіч, польскі паэт і драматург.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG