Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Яўстаха Тышкевіча


Падзеі 18 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

18 красавіка 1814 году нарадзіўся беларускі гісторык Яўстах Тышкевіч. Яго называюць адным з заснавальнікам беларускай навуковай археалёгіі.

Таксама ў гэты дзень

1518 — Бона Сфорца была каранаваная як каралева польская.

Бона Сфорца, карціна Паўла Татарнікава
Бона Сфорца, карціна Паўла Татарнікава

1563 — Іван Фёдараў і Пётра Мсьціславец пачалі друкаваць у Маскве першую кнігу «Апостал».

1928 — Максім Горкі ў газэце «Правда» назваў джаз «музыкай тоўстых».

У гэты дзень нарадзіліся

1903 — Платон Галавач, беларускі пісьменьнік-празаік.

1959 — Валерый Магучы, беларускі скульптар, аўтар помнікаў Еўдакіі Лось і Марку Шагалу.

У памяці

1955 — памёр фізык-тэарэтык Альбэрт Эйнштэйн.

1965 — памёр Зьміцер Палітыка, беларускі пэдагог.

1981 — памёр Баляслаў Слосканс, беларускі і латыскі каталіцкі біскуп.

2002 — памёр Тур Хэердал, знакаміты нарвэскі падарожнік ды навуковец. Зьдзейсьніў некалькі адважных вандровак на копіях старадаўніх суднаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG