Рашэньне аб пераносе параду Перамогі ў сталіцы Расеі з 9 траўня на пазьнейшую дату прынята і будзе агучана ў найбліжэйшыя дні, паведаміла агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі расейскага прэзыдэнта.
Суразмоўца агенцтва дапусьціў, што аб пераносе парада могуць абвясьціць ужо заўтра, 16 красавіка.
Раней у сераду кіраўнік камітэту Дзярждумы Расеі па абароне Ўладзімір Шаманаў паведаміў Інтэрфаксу, што расейскія вэтэранскія арганізацыі накіравалі прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну зварот з просьбай перанесьці парад Перамогі ў Маскве з 9 траўня на пазьнейшую дату.