Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Чарлі Чапліна


Чарлі Чаплін
Чарлі Чаплін

Падзеі 16 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1818 — беларускі паэт Ян Чачот уступае ў падпольнае студэнцкае таварыства «Філаматаў». Урачыстасьць адбываецца на ўзьлеску пад Вільняй. Рэкамэндацыю Чачоту дае ягоны школьны сябра з Наваградку паэт Адам Міцкевіч. Гэтая падзея прадвызначыла як лёсы ўдзельнікаў таварыства, так і разьвіцьцё беларускай нацыянальнай ідэі на самым яе пачатку.

1914 — у Беларусі адбылася першая авіяцыйная катастрофа на вайсковым лётнішчы ў Лідзе. У выніку яе загінулі падпаручнік Вятчынкін і мэханік Кавальчук. Яны выпрабоўвалі самалёт «Ньюпар-IV», які на вышыні 300 мэтраў раптам пайшоў уніз.

1945 — савецкія войскі пачалі Бэрлінскую наступальную апэрацыю.

2003 — быў падпісаны Атэнскі трактат, датычны прыняцьця ў Эўрапейскі Зьвяз дзесяці дзяржаваў — Вугоршчыны, Польшчы, Кіпру, Літвы, Латвіі, Мальты, Славаччыны, Славеніі, Чэхіі ды Эстоніі.

У гэты дзень нарадзіліся

1844 — Анатоль Франс, францускі пісьменьнік.

1864 — Аляксандар Слупскі, беларускі і расейскі гісторык і археоляг.

1889 — Чарлі Чаплін, актор, рэжысэр, сцэнарыст.

Чарлі Чаплін
Чарлі Чаплін

1927 — Бэнэдыкт XVI, папа рымскі ў 2005-2013 гадах.

1935 — пісьменьнік Анатоль Клышка. Аўтар беларускага Буквара, які ўпершыню выйшаў у сьвет у 1969-м годзе і перавыдаваўся больш як 20 разоў. Пераклаў на беларускую мову Новы запавет.

1971 — Натальля Зьверава, беларуская тэнісістка.

У памяці

1113 — Сьвятаполк ІІ Тураўскі, князь з роду Рурыкавічаў, што ўладарыў у Тураве ў канцы ХІ стагодзьдзя.

1828 — Франсыска Гоя, гішпанскі мастак 1940 — Адам Багдановіч, беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнаўца, бацька Максіма Багдановіча.

1972 — Ясунары Кавабата, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG