Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне затрымалі генэрала СБУ па падазрэньні ў супрацоўніцтве з ФСБ


Затрыманы генэрал Валеры Шайтанаў
Затрыманы генэрал Валеры Шайтанаў

Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла пра затрыманьне генэрал-маёра ведамства Валерыя Шайтанава па падазрэньні ў супрацоўніцтве з Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі. Высокапастаўлены контарвыведнік западозраны ў дзяржаўнай здрадзе і тэрарызьме, паведамляецца на сайце службы.

Паводле СБУ, яе генэрал у прыватнасьці, па заданьні з Расеі плянаваў забойства Адама Асмаева, камандзіра добраахвотніцкага батальёну імя Джахара Дудаева, які ваяваў у Данбасе на баку ўкраінскіх урадавых сілаў. На Асмаева зрабілі два замахі ва Украіне. Самога Асмаева затрымлівалі ў 2012 годзе ў Адэсе па падазрэньні ў падрыхтоўцы замаху на прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Як паведамляе СБУ, Шайтанаў быў завэрбаваны яшчэ ў 2014 годзе. Кіраўнік службы Іван Баканаў назваў затрыманьне генэрала найважнейшым выкрыцьцём службы за ўсю гісторыю незалежнасьці Украіны. Ва ўкраінскай спэцслужбе Шайтанаў быў адным з кіраўнікоў цэнтру спэцыяльных апэрацый «А» – пераемніцы элітнай групы савецкага КГБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG