Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША пачалі праграму выратаваньня эканомікі ад наступстваў каранавірусу на 2,3 трыльёна даляраў


Амэрыканскія кангрэсмэны
Амэрыканскія кангрэсмэны

Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма ЗША абвесьціла пра запуск праграмы пазык на суму 2,3 трыльёна даляраў для амэрыканскіх прадпрыемстваў, мясцовых органаў улады і хатніх гаспадарак, якія пацярпелі ад каранавірусу ў краіне.

Старшыня ФРС Джэром Паўэл заявіў, што ягоная служба мае намер выкарыстоўваць свае паўнамоцтвы рашуча, актыўна і агрэсіўна, пакуль ня зьявіцца ўпэўненасьць, што эканоміка ЗША пачала аднаўляцца, перадае «Голас Амэрыкі».

Фэдэральны ўрад заявіў пра пачатак рэалізацыі праграмы крэдытаваньня бізнэсу «Мэйн-стрыт» у рамках найбуйнейшага пакету эканамічнай дапамогі, калі-небудзь прынятага Кангрэсам. Тэрмін «Мэйн-стрыт» выкарыстоўваецца для абазначэньня малога бізнэсу, рабочых, інтэлігенцыі і астатніх падаткаплатнікаў.

Паводле Паўэла, ёсьць усе падставы меркаваць, што эканамічнае аднаўленьне можа быць устойлівым, таму што эканоміка ЗША хутка расла да пачатку ўспышкі COVID-19. Ён дадаў, што ўлады таксама хочуць пазьбегнуць «фальстарту», калі пры частковым адкрыцьці эканомікі можа здарыцца паўторная хваля заражэньняў і краіна вернецца да «зыходнага пункту».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG