Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17 ці 41 інфікаваных каранавірусам на Берасьцейшчыне? Статыстыка Мінздароўя і аблвыканкаму не супадае


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Берасьцейскай вобласьці каранавірус пацьверджаны ў 41 чалавека, больш за ўсё ў Лунінецкім раёне — 26 чалавек, а таксама ў Берасьці — 6 чалавек, заявіў 9 красавіка старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс, якога цытуе sb.by.

Паведамленьне пра гэта зьявілася каля 13-й гадзіны дня.

На афіцыйным сайце stopcovid.belta.by, які Міністэрства аховы здароўя рэкамэндавала як афіцыйную крыніцу апэратыўнай інфармацыі, паводле стану на 6 гадзін раніцы 9 красавіка ў бальніцах Берасьцейскай вобласьці знаходзіліся 17 хворых на COVID-19.

Колькасьць хворых, паводле Мінздароўя і паводле Берасьцейскага аблвыканкаму, адрозьніваецца ў 2,4 раза.

Паводле ўчорашняй статыстыкі за 8 красавіка Берасьцейскага абласнога цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, каранавірус у вобласьці пацьвердзілі ў 28 чалавек, тым часам як афіцыйная статыстыка пацьвярджала толькі 3 выпадкі.

У Магілёўскай вобласьці на 9 красавіка 41 хворы на каранавірус, паводле начальніка галоўнага ўпраўленьня па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкаму Аляксандра Старавойтава, якога цытуе mogilevnews.by. Паводле статыстыкі БелТА ад Мінздароўя — 35 чалавек на 6 раніцы 9 красавіка, на 6 выпадкаў менш.

Агулам на раніцу 9 красавіка, паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі:

  • 1331 пацыент з каранавірусам шпіталізаваныя;
  • зь іх 55 маюць патрэбу ў прымусовай вэнтыляцыі лёгкіх;
  • 139 выпісаныя здаровымі;
  • памерлі 16 інфікаваных каранавірусам — прызнаныя тры новыя сьмерці.

Разам гэта дае 1486 прызнаных выпадкаў — плюс 420 выпадкаў за дзень.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG