Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы стварылі новы фэрмэнт, які дазваляе эфэктыўна перапрацоўваць плястык


Прэсаваныя бутэлькі на перапрацоўцы ў Швайцарыі
Прэсаваныя бутэлькі на перапрацоўцы ў Швайцарыі

Навукоўцы стварылі бактэрыяльны фэрмэнт, які дазваляе цягам некалькіх гадзін разбурыць плястыкавыя бутэлькі і падрыхтаваць іх для перапрацоўкі.

Першапачатковую вэрсію гэтага фэрмэнту знайшлі кампосьце зь лістоты, паведамляе The Guardian. Зьменены фэрмэнт выкарыстоўваюць, каб ператварыць плястыкавыя бутэлькі ў матэрыял, зь якога можна зрабіць новыя якасныя бутэлькі. Цяперашнія тэхналёгіі перапрацоўкі плястыку звычайна дазваляюць выкарыстоўваць новы матэрыял толькі на тканіны і дываны.

Кампанія, якая займаецца новай тэхналёгіяй, Carbios, абвясьціла, што разьлічвае наладзіць перапрацоўку ў прамысловых маштабах цягам пяці гадоў. Каб паскорыць працэс, Carbios супрацоўнічае з буйнымі кампаніямі, у тым ліку Pepsi і L’Oréal. Незалежныя экспэрты назвалі новы энзым значным прарывам.

Мільярды тонаў плястыку засьмечваюць паверхню Зямлі і сусьветны акіян. Эфэктыўная перапрацоўка можа стаць часткай рашэньня гэтай праблемы.

Інфармацыя пра новы энзым была апублікаваная 8 красавіка ў навуковым часопісе Nature.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG