Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая авіякампанія зачыняе папулярны лоўкостэр


Lufthansa
Lufthansa

Lufthansa абвясьціла ў аўторак, 7 красавіка, што спыняе дзейнасьць сваёй даччынай кампаніі Germanwings і выводзіць з эксплёатацыі больш за 40 самалётаў.

Такія меры зьмяшчаюцца ў апублікаваным рэструктурызацыйным пакеце, накіраваным на пераадоленьне эканамічных наступстваў эпідэміі каранавіруса. Рашэньне прынята на пасяджэньні кіраўніцтва кампаніі ў аўторак.

Выканаўчая рада Deutsche Lufthansa AG лічыць, што адмена глябальных абмежаваньняў на авіяпералёты зойме месяцы, а аднаўленьне сусьветнага попыту — гады. У сувязі з гэтым Lufthansa пачынае скарачэньне авіяпарку, якое закране ўсе даччыныя кампаніі — Eurowings, Austrian Airlines, Brussels Airlines, SWISS International Airlines і іншыя.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Супрацоўнікам, якіх закране плян рэструктурызацыі, Lufthansa абяцае прапанаваць пастаяннае працаўладкаваньне ў адным з падразьдзяленьняў кампаніі, і плянуе пачаць перамовы з прафсаюзамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG