Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране больш за 600 чалавек загінулі ад алькаголю. Яны верылі, што ён лечыць ад каранавірусу


Іран
Іран

Колькасьць загінулых у выніку спажываньня таксычнага забруджанага алькаголю ў Іране ўжо перавышае 600 чалавек. Прычынай масавага атручваньня зьяўляецца чутка пра тое, што алькаголь абараняе ад каранавіруснай інфэкцыі, паведамляе агенцтва Mizan Online​.

Яшчэ 3 тысячы пацыентаў шпіталізаваны ў сувязі з атручваньнем. Людзі, затрыманыя ў выніку незаконнай вытворчасьці алькаголю, былі арыштаваныя.

Продаж і спажываньне алькагольных напояў тэарэтычна недаступна для мусульман у Іране. Па законе людзі, якія вырабляюць, купляюць або прадаюць алькагольныя напоі, могуць быць прысуджаныя да турэмнага зьняволеньня або лупцоўкі.

COVID-19 ужо забіў у Іране ўжо амаль 3,9 тысячы чалавек. Выпадкаў заражэньня зарэгістравана больш 62,5 тыс. За апошнія 24 гадзіны памерла 133 пацыенты, інфікаваных SARS-CoV-2.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG