Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Джонсана няма пнэўманіі, ён не падключаны да ШВЛ — прэсавы сакратар


У прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана, шпіталізаванага з каранавіруснай інфэкцыяй, не дыягнаставаная пнэўманія і ён не падключаны да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Пра гэта днём у аўторак заявіў прэсавы сакратар Джонсана.

У заяве Даўнінг-стрыт, 10 адзначаецца, што Джонсану, які мае праблемы з дыханьнем, падаецца кісларод. Дыхае ён самастойна, падключэньня да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх не спатрэбілася. У заяве адзначаецца, што прэм’ер застаецца «у добрым настроі».

Джонсан быў шпіталізаваны ў нядзелю, а вечарам у панядзелак яго перавялі ў аддзяленьне інтэнсіўнай тэрапіі — як было сказана, у якасьці прэвэнтыўнай меры на выпадак далейшага пагаршэньня стану.

Расейскае агенцтва «РІА Навіны» яшчэ ў нядзелю са спасылкай на крыніцы паведаміла, што Джонсана падключаць да апарата ШВЛ. Прэсавы сакратар брытанскага прэм’ера назваў гэтае паведамленьне дэзінфармацыяй.

Каранавірусная інфэкцыя ў прэм’ера была дыягнаставаная 27 сакавіка. За 10 дзён яго стан не палепшылася. Брытанскія СМІ задаюцца пытаньнем аб тым, ці не хавала асяродзьдзе прэм’ера сапраўднае становішча рэчаў. Прэсавы сакратар Джонсана ў аўторак адхіліў падобныя здагадкі.

На час адсутнасьці Джонсана урадам на яго просьбу кіруе кіраўнік МЗС Дамінік Рааб. Прэсавы сакратар Джонсана падкрэсьліў, што паўнамоцтвы Рааба абмежаваныя: «Прэм’ер-міністар застаецца прэм’ер-міністрам».

Джонсан атрымлівае пажаданьні хуткага выздараўленьня ад мноства сусьветных лідэраў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG