Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта не карантын». Мэдцэнтар у Аксакаўшчыне перастаў прымаць людзей на рэабілітацыю


Рэспубліканскі клінічны шпіталь мэдычнай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне, фота з афіцыйнага сайту шпіталя aksakovschina.by
Рэспубліканскі клінічны шпіталь мэдычнай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне, фота з афіцыйнага сайту шпіталя aksakovschina.by

Трапіць у шпіталь немагчыма з 1 красавіка. Дата завяршэньня абмежаваньняў невядомая.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Стала вядома, што з 1 красавіка Рэспубліканскі клінічны шпіталь мэдычнай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне пад Менскам перастаў прымаць пацыентаў. Прычынай стаў каранавірус у аднаго з хворых. У шпіталі кажуць, што гэта не карантын.

«Карантын прадугледжвае выстаўленьне пастоў міліцыі на ўваход і на выхад, — сказалі Свабодзе ў прыёмным аддзяленьні. — У нас частка супрацоўнікаў езьдзіць дадому. Так што гэта не карантын. Мы проста не прымаем людзей, закрытыя для шпіталізацыі».

У шпіталі не сталі камэнтаваць магчымыя выпадкі заражэньня сваіх супрацоўнікаў. Як доўга шпіталь будзе закрыты для прыёму пацыентаў, пакуль таксама невядома.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG