Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства аховы здароўя Польшчы за свой кошт застрахуе лекараў ад каранавірусу. І гэта ня ўсё


Мурал з падзякай лекарам, Варшава
Мурал з падзякай лекарам, Варшава

Урад Польшчы рыхтуе новыя правілы для лекараў і іншых службаў, якія павінны дапамагчы ў барацьбе з каранавірусам, паведамляе Польскае радыё.

У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што ўсіх лекараў пачнуць масава страхаваць на выпадак, калі яны ці чальцы іхных сем’яў заразяцца каранавірусам. Выдаткі на дадатковае страхаваньне мэдыкаў пакрые Міністэрства аховы здароўя.

У ведамстве таксама нагадалі, што, згодна з палажэньнямі пакета ўрадавай дапамогі «Антыкрызісны шчыт», лекары, якія захварэюць падчас эпідэміі, атрымаюць дапамогу ў памеры 100% іх зарплаты. Раней у Нацыянальным фондзе аховы здароўя паведамілі пра гарантаваны бясплатны доступ мэдпэрсаналу да тэставаньня на каранавірус.

На сёньняшні дзень у Польшчы выяўлены 4021 выпадак заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй, 98 хворых памерлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG