Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жахлівая ўспышка гвалту ў сем’ях» адбылася на фоне карантынаў, — генэральны сакратар ААН


Антонію Гутэрыш, архіўнае фота
Антонію Гутэрыш, архіўнае фота

Генэральны сакратар Арганізацыі аб’яднаных нацыяў Антонію Гутэрыш выступіў 5 красавіка з заклікам абараніць жанчын, якія трапілі ў пастку ва ўласных хатах — сам-насам з гвалтаўніком.

Разам з колькасьцю выпадкаў хваробы COVID-19 расьце і колькасьць выпадкаў хатняга гвалту, адзначыў Гутэрыш, і яна расьце настолькі хутка, што ён быў вымушаны выступіць з асобным зваротам пра гэта.

Яшчэ нядаўна Гутэрыш выступаў з заклікам да краінаў, якія ваююць, каб тыя склалі зброю і змагаліся з агульным ворагам — каранавірусам.

«Але гвалт не абмяжоўваецца полем бою, — адзначыў Генэральны сакратар ААН. — Многіх жанчын і дзяўчат небясьпека чакае там, дзе яны павінны адчуваць сябе ў поўнай бясьпецы: ва ўласным доме».

У апошнія тыдні з узмацненьнем эканамічнай няпэўнасьці і сацыяльных абмежаваньняў, росту пачуцьця страху і трывогі «мы становімся сьведкамі жахлівай усплёску гвалту ў сям'і», прычым у глябальным маштабе. Паводле Гутэрыша, у некаторых краінах колькасьць жанчын, якія зьвяртаюцца ў службы падтрымкі, падвоілася.

«У той жа час мэдыцынскія ўстановы і паліцэйскія службы перагружаныя і адчуваюць недахоп пэрсаналу. Праца мясцовых групаў падтрымкі паралізаваная, бо ім не хапае сродкаў. Некаторыя прытулкі для ахвяраў хатняга гвалту закрытыя, іншыя перапоўненыя», — адзначыў Генэральны сакратар ААН.

Ён заклікаў абвясьціць прытулкі для ахвяраў хатняга гвалту службамі жыцьцязабесьпячэньня, усталяваць у публічных месцах аварыйныя сыстэмы апавяшчэньня аб пагрозе гвалту і не адмаўляцца ад судовага перасьледу хатніх агрэсараў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG