Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заблякаваныя ў Індыі беларусы нарэшце дабраліся на радзіму. ВІДЭА 


Спэцыяльны рэйс авіякампаніі «Белавія» з эвакуаванымі з Індыі грамадзянамі Беларусі прызямліўся 6 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце «Менск».

Карэспандэнты Свабоды сустрэлі рэйс, на якім апроч беларусаў, таксама былі грамадзяне Расеі, Украіны і Таджыкістану.

Паводле БелТА, у Індыі падчас карантыну аказаліся заблякаванымі больш за паўсотні грамадзянаў Беларусі. 22 сакавіка група турыстаў спрабавала вылецець у Расею, каб пасьля дабрацца дадому. Аднак, нягледзячы на распараджэньне расейскага ўраду, на борт самалёта іх не пусьцілі.

Праблемы ў беларусаў пачаліся 18 сакавіка, калі Расея закрыла свае межы. Спачатку з Індыі праз Маскву не змаглі вылецець 23 беларусы, на наступны дзень — яшчэ 13, затым — 15.

Агулам 51 беларускі турыст ня мог тады трапіць на рэйс, хоць усе яны мелі на руках квіткі. Індыйская ізаляцыя ва ўмовах карантыну і камэнданцкай гадзіны расьцягнулася больш як на два тыдні.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG