Падзеі 6 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
6 красавіка 1910 году нарадзіўся навуковец Барыс Кіт, адзін з распрацоўнікаў ракетнага паліва для амэрыканскай касьмічнай праграмы. Пасьля заканчэньня Віленскага ўнівэрсытэту быў выкладчыкам і дырэктарам Віленскай і Наваградзкай беларускіх гімназіяў. У часе Другой сусьветнай вайны цярпеў ад перасьледу савецкіх і нацысцкіх уладаў. Эміграваў у ЗША, дзе рэалізаваў сябе ў праграме астранаўтыкі.
Барыс Кіт памёр 1 лютага 2018 году ў нямецкім Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцьця.
Барыс Кіт і Тамара Казевіч. Гісторыя каханьня
Таксама ў гэты дзень
1869 — Дзьмітры Мендзялееў публічна прадставіў сваю пэрыядычную табліцу элемэнтаў.
1896 — у Атэнах адкрыліся першыя сучасныя Алімпійскія гульні.
1990 — у Менску было ўтворана Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое арганізацыйна аб’ядноўвае ўсе беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.
У гэты дзень нарадзіліся
1483 — Рафаэль Санці, італьянскі мастак і архітэктар.
1896 — Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.
1905 — Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.
1928 — Хведар Нюнька, беларускі грамадзка-культурны дзяяч у Літве.
У памяці
1656 — памёр Шыман Старавольскі, гісторык і пісьменьнік, родам з Пружаншчыны.
1948 — памёр Мікалай Шыла, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст.
1999 — памёр Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьня. У 1996 годзе Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету, кіраваў працэсам імпічмэнту прэзыдэнта Лукашэнкі.