Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку першы раз адбылося падзеньне сьмяротнасьці ад каранавірусу ў параўнаньні з папярэднім днём


Эндру Куома
Эндру Куома

У штаце Нью-Ёрк у нядзелю, 5 красавіка, зафіксавана першае падзеньне сьмяротнасьці ад каранавірусу, заявіў губэрнатар штату Эндру Куома, выступаючы перад журналістамі.

Паводле губэрнатара, у штаце назіраецца так званае плата эпідэміі. Дзяржава зарэгістравала ў нядзелю 594 выпадкі сьмерці ад каранавірусу — у параўнаньні з зарэгістраванымі ў суботу з 630 выпадкамі, і 562 выпадкамі ў пятніцу.

Прынамсі 4,159 чалавек загінулі ў штаце да гэтага часу, прыблізна 122 000 чалавек інфікаваныя.

Куома таксама адзначыў, што ў Нью-Ёрку адбылося нязначнае зьмяншэньне прыёму ў інтэнсіўную тэрапію і колькасьці пацыентаў, якім патрэбныя апараты ШВЛ.

Куома заявіў, што хуткасьць выпіскі з бальніц «значна вышэйшая», назваўшы гэта «выдатнай навіной».

Усяго ў ЗША з пачатку эпідэміі зарэгістравана больш за 327 000 інфікаваных, і 9325 сьмерцяў ад каранавірусу.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG