Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп дазволіў насіць маскі добраахвотна


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што для запавольваньня распаўсюду каранавірусу амэрыканцам рэкамэндавана насіць мэдычныя маскі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Трамп дадаў, што асабіста ён ня будзе гэтага рабіць:

«Вы можаце гэта рабіць, але вы не абавязаныя гэта рабіць».

Прэзыдэнт ЗША нагадаў, што амэрыканскія Цэнтры кантролю і прафіляктыкі захворваньняў не рэкамэндуюць насіць маскі людзям, якія не кантактуюць з інфікаванымі каранавірусам.

Раней міністар аховы здароўя ЗША Алекс Азар заявіў, што ўсе амэрыканцы павінны прыкрываць твар, калі пакідаюць дом:

«У нас няма доказаў таго, што нашэньне тканкавай маскі здольнае прадухіліць заражэньне вірусам, але навука выявіла, што гэта дапаможа зьменшыць верагоднасьць заражэньня ім іншых людзей, гэта ключавая ўмова для абароны найбольш уразьлівых, запавольваньня распаўсюду вірусу і ўратаванья жыцьцяў».

Дональд Трам таксама заявіў, што губэрнатары маюць права вырашаць, ці будуць жыхары іхных штатаў выконваць рэжым лакдаўну.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG