Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 3 красавіка.
- Колькасьць ахвяраў COVID-19 у сьвеце перавысіла 58 000 чалавек, хворых больш за 1 млн 80 тысяч
- Кіраўнік САЗ Тэдрас Гебрэесус заклікаў тэставаць і лячыць ад COVID-19 бясплатна
- Засталося некалькі дзён. Прадстаўнік Усясьветнага банку заклікаў Беларусь прыняць неадкладныя меры, каб не дапусьціць эпідэміі каранавірусу
- Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў у сувязі з пандэміяй устрымацца ад наведваньня храмаў і ўдзельнічаць у сьвяточных набажэнствах з дапамогай трансьляцый
- «Усе беленькія-маленькія». Яшчэ адзін рэцэпт Лукашэнкі ад каранавірусу — козачкі на ўласнай фэрме
- У Менску памерла 67-гадовая Вольга Дзеравянка, у якой тэст на каранавірус даў станоўчы вынік а таксама яшчэ адзін 60-гадовы мужчына
- За суткі ў Віцебску ад пнэўманіі памерлі дзьве жанчыны, адна зь іх мэдсястра
- На 3 красавіка ў Беларусі зафіксавалі 351 выпадак каранавіруснай інфэкцыі і 4 сьмерці, паведаміла Міністэрства здароўя Беларусі
- Часнык па 15 рублёў, лімон — па 8,7. Крамы паднялі цэны, нягледзячы на пастанову ўраду
- Аляксандар Лукашэнка чарговы раз заявіў, што для абвяшчэньня карантыну ў Беларусі няма ніякіх падстаў
- «Купалаўскі дома». Нацыянальны тэатар будзе паказваць свае спэктаклі онлайн
- У Пэру праз каранавірус мужчынам і жанчынам загадалі выходзіць на вуліцу ў розныя дні
- Валянтэры закупілі 20 тысяч рэсьпіратараў для беларускіх шпіталяў
- У Японіі кожная хатняя гаспадарка, якая пацярпела ад пандэміі каранавіруса, павінна атрымаць $ 2800
- У Беларусі заснавалі «Мапу дапамогі». Шукаюць, каму цяжка падчас пандэміі і хто можа дапамагчы
- У Італіі ўпершыню за дзень ад COVID-19 выздаравела ўдвая больш людзей, чым памерла
- Паводле сэрвісу Google Maps беларусы падчас пандэміі сталі на 14% менш хадзіць у рэстарацыі, кавярні, кінатэатры, музэі і больш на 41% сталі хадзіць у паркі і сквэры
- Беларуская статыстыка каранавірусу заблытала міжнародныя арганізацыі і журналістаў. WHO і ECDC публікуюць зусім ня тыя лічбы, якія дае Міністэрства здароўя падпісантам у Telegram.
- У Азэрбайджане ад 5 красавіка выходзіць на вуліцу можна будзе толькі пасьля адпраўкі SMS-паведамленьня з мэтай выхаду
- ЗША, Эўразьвяз, Брытанія і Ўкраіна заблякавалі расейскі праект рэзалюцыі ААН аб адмене санкцыяў на час пандэміі