Паводле дадзеных крыніцы ў сьледчых органах, на якую спасылаецца агенцтва ТАСС, гаворка ідзе пра публікацыі ў сацсетцы «Укантакце» аб заражэньні каранавіруснай інфэкцыяй ў адной з паліклінік Курортнага раёну Пецярбургу.
Справа заведзена паводле артыкулу 207.1 КК РФ ( «Публічнае распаўсюджваньне заведама ілжывай інфармацыі пра абставіны, якія прадстаўляюць пагрозу жыцьцю і бясьпецы грамадзян»).
Як паведаміла ТАСС крыніца ў следчых органах, гаворка ідзе пра публікацыі ў соцсеть «Укантакце» аб заражэнні коронавирусной інфекцыяй ў адной з паліклінік у Курортным раёне Пецярбургу.
Тая ж крыніца паведаміла, што аўтарам публікацыі, паводле папярэдніх дадзеных, зьяўляецца адна з членаў тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў Курортным раёне Ганна Шушпанава.
Адвакат Шушпанавай Аляксандр Перадрук паведаміў журналістам, што накіроўваецца ў сьледчы аддзел па Курортным раёне, куды пасьля ператрусаў была дастаўлена яго падабаронная.
У Галоўным сьледчым упраўленьні СК па Пецярбургу паведамілі, што пакуль не камэнтуюць гэтую інфармацыю.
- Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 1 красавіка зацьвердзіў папраўкі ў Крымінальны кодэкс РФ аб пазбаўленьні волі за публічнае распаўсюджвавньне заведама ілжывай інфармацыі пра абставіны, якія прадстаўляюць пагрозу жыцьцю і бясьпецы грамадзян.
- За ўчыненьне гэтага злачынства прадугледжана пакараньне ў выглядзе штрафу памерам ад 300 тыс. да 700 тыс. рублёў або ў памеры зарплаты ці іншага прыбытку асуджанага за пэрыяд ад 12 да 18 месяцаў, альбо абавязковых прац на тэрмін да 360 гадзін, альбо папраўчых работ на тэрмін да 1 году або абмежаваньне волі на тэрмін да 3 гадоў.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ