Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лякарні Шумілінскага раёну знаходзіцца хворы на COVID-19


Ілюстрацыйнае фота. Машына хуткай дапамогі
Ілюстрацыйнае фота. Машына хуткай дапамогі

Пра гэта Свабодзе паведамілі ў райвыканкаме.

Удзень 3 красавіка зьявілася інфармацыя пра магчымы выпадак каранавірусу ў гарадзкім пасёлку Шуміліне, цэнтры Шумілінскага раёну. Каранавірус выявілі ў мужчыны з райцэнтру. Ягоная жонка трапіла пад карантын, а памяшканьне ўстановы, у якой яна працуе, дэзынфікавалі спэцыялісты.

«На гэты момант чалавек знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя, — паведамілі Свабодзе ў Шумілінскім райвыканкаме. — Выпадак захворваньня (на COVID-19. — РС) ёсьць. Пакуль, дзякуй Богу, усё добра».

Нагадаем, што, паводле афіцыйных зьвестак, па стане на 2 красавіка ў Беларусі было выяўлена ўжо 300 выпадкаў захворваньня на каранавірус. 4 інфікаваныя чалавекі памерлі, 46 чалавек паправіліся.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG