Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве за парушэньне рэжыму самаізаляцыі пагражае штраф, арышт аўтамабіля, турма


Мэр Масквы Сяргей Сабянін падпісаў закон аб буйных штрафах за парушэньне жыхарамі гораду рэжыму самаізаляцыі, паведамляе «Інтэрфакс».

Грамадзянам, якія не выконваюць патрабаваньні ўладаў і парушаюць рэжым самаізаляцыі, пагражае штраф 4 тысячы рублёў. Калі парушэньне зробленае не ўпершыню або з выкарыстаньнем транспартнага сродку, штраф складзе ўжо 5 тысяч рублёў, а аўтамабіль пры гэтым могуць забраць на штрафстаянку. Вылічваць парушальнікаў караніыну ўлады зьбіраюцца праз вулічныя сыстэмы відэаназіраньня.

Таксама штрафаваць будуць службовых i юрыдычных асоб, калі яны не далі сваім супрацоўнікам магчымасьці выконваць рэжым самаізаляцыі. Для службовых асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў штраф складзе ад 30 да 40 тысяч рублёў, для юрыдычных — ад 200 да 300 тысяч рублёў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Новыя штрафы будуць прымяняць, калі ў дзеяньнях (або бязьдзейнасьці) чалавека няма крыміналу. Калі ж ёсьць (гэта значыць, да прыкладу, чалавек кагосьці заразіў), то, згодна з новымі папраўкамі, парушальніка карантыну могуць аштрафаваць ужо на суму ад 500 да 700 тысяч рублёў альбо пазбавіць волі на тэрмін да двух гадоў.

Калі памёр хаця б адзін чалавек, то штраф узрасьце да 2 мільёнаў рублёў, а тэрмін пазбаўленьня волі складзе ад 3 да 5 гадоў. Да сямі гадоў турмы можа пагражаць тым, па чыёй віне памерлі два чалавекі і больш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG