Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі больш за дзесяць тысяч мэдыкаў заразіліся каранавірусам. Дактары называюць прычыны


Агульная колькасьць мэдыкаў, інфікаваных у Італіі каранавірусам COVID-19, перавысіла 10 тысяч чалавек, паведаміў у чацьвер прафсаюз мэдычных работнікаў мясцовых шпіталёў Anaao-Assomed.

Паводле гэтых дадзеных, прыкладна 20% зь іх складаюць лекары. Многія італьянскія мэдработнікі знаходзяцца на лячэньні ў аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі.

Мэдычны прафсаюз называе 4 прычыны такога высокага працэнту інфікаванасьці сярод дактароў:

  • Позьняя актывацыя захадаў па стрымліваньню каранавірусу, а таксама адсутнасьць належнай падрыхтоўкі ў шпіталях.
  • Недахоп сродкаў індывідуальнай абароны (масак, акуляраў, пальчатак, спэцвопраткі).
  • Недастатковае дбаньне пра бясьпеку мэдычных работнікаў (празь недахоп кадраў не выконваліся рэкамэндацыі па ізаляцыі мэдпэрсаналу).
  • Адсутнасьць рэгулярных абавязковых тэстаў для мэдпэрсаналу (пэрсанал тэставаўся, як і пацыенты, толькі пры наяўнасьці сымптомаў хваробы).

Прафсаюз дактароў патрабуе зьмены такіх падыходаў і нагадвае пра існаваньне у працоўным заканадаўстве Італіі артыкулу, які гарантуе работніку «права на супраціў», калі ён сутыкнуўся зь «непазьбежнай пагрозай» для свайго здароўя.

Італія займае першае месца ў Эўропе па заражанасьці каранавірусам.

Масавыя пахаваньні ў Італіі. Драматычнае відэа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:59 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG