Падзеі 2 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1996 — у Менску адбылося масавае шэсьце супраць падпісаньня Барысам Ельцыным і Аляксандрам Лукашэнкам дамовы аб стварэньні супольнасьці Расеі і Беларусі.
1997 — падпісаньне дамовы аб стварэньні саюзу Беларусі і Расеі.
У гэты дзень нарадзіліся
742 — Карл Вялікі, кароль франкаў, імпэратар Рымскай імпэрыі
1805 — Ганс Хрысьціян Андэрсан, дацкі казачнік.
1832 — Павал Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.
1875 — Уолтэр Пэрсі Крайсьлер, амэрыканскі прадпрымальнік, заснавальнік аўтакарпарацыі Крайсьлер.
1885 — Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі літаратар, грамадзкі і палітычны дзяяч. Пасол Сэйму Другой Рэчы Паспалітай.
У памяці
1995 — Пімен Панчанка, народны паэт Беларусі.
2005 — Ян Павал II, папа рымскі. 2009 — Раіса Жук-Грышкевіч, дзяячка беларускай дыяспары ў Канадзе, сябра Рады БНР, рэдактарка выданьня «Камунікаты».