Брытанскі прынц Гары і яго жонка Мэган Маркл 31 сакавіка афіцыйна склалі зь сябе паўнамоцтвы старэйшых членаў каралеўскай сям’і.
Адной з апошніх фармальнасьцяў стала разьвітаньне са сваімі прыхільнікамі ў акаўнце «Sussex Royal» у Instagram — яны больш ня змогуць весьці гэты рахунак. «Тут вы нас больш ня ўбачыце», напісалі яны ў апошнім посьце.
Паводле дамовы з каралевай, Гары і Мэган перастануць насіць тытул «Каралеўская Высокасьць». Яны таксама абавязаны вярнуць у скрбніцу 2,4 мільёна фунтаў стэрлінгаў, выдаткаваных на капітальны рамонт іх катэджа паблізу Ўіндзорскага замка (графства Бэркшыр).
Прынц Гары і яго жонка Мэган Маркл захаваюць тытулы герцага і герцагіні сасэкскіх, атрыманыя ў траўні 2018 году, у дзень вясельля.
Цяпер прынц Гары і Мэган Маркл разам са сваім сынам Арчы жывуць у Лос-Анджэласе.