Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны адказаў Лукашэнку: інфікаваных каранавірусам у арміі няма


Міністар абароны Віктар Хрэнін, архіўнае фота
Міністар абароны Віктар Хрэнін, архіўнае фота

У беларускім войску няма ніводнага выпадку заражэньня каранавірусам, паведаміў Аляксандру Лукашэнку міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін, піша БелТА.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«У нас ніякай панікі няма. Мы плянава праводзім усе мерапрыемствы, — сказаў Віктар Хрэнін. — На сёньняшні дзень ва Ўзброеных сілах няма ніводнага выпадку заражэньня каранавірусам».

Паводле яго, у гэтыя дні на 10 палігонах Беларусі адпрацоўваюцца розныя мерапрыемствы, у якіх задзейнічаныя 7,5 тысячы вайскоўцаў.

«Яны здаровыя і здольныя выконваць задачы. Аднак мы не расслабляемся. Нашы санітарна-эпідэміялягічныя службы, мэдыкі знаходзяцца ў павышанай гатоўнасьці», — запэўніў міністар абароны.

30 сакавіка Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета бясьпекі Андрэя Раўкова, міністра абароны Віктара Хрэніна і начальніка галоўнага выведнага ўпраўленьня Паўла Ціханава. Гаворка ішла пра становішча вакол беларускіх межаў у сувязі з правядзеньнем вучэньняў NATO «Абаронца Эўропы 2020». Акрамя таго, Лукашэнка пацікавіўся станам спраў у беларускім войску.

«Хацеў бы, калі кожны дзень псыхоз (на тэму каранавірусу. — Рэд.) не сьціхае, каб некалькі слоў сказалі пра стан здароўя нашых вайскоўцаў. Мяне больш за ўсё цікавіць здароўе афіцэрскага складу. Таму што яны жывуць, як звычайна», — сказаў Лукашэнка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG