Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урадавы экспэрт: У ЗША ад каранавірусу могуць памерці да 200 тысяч чалавек


Энтані Фаўчы
Энтані Фаўчы

Галоўны экспэрт амэрыканскага ўраду па інфэкцыйных захворваньнях Энтані Фаўчы 29 сакавіка выказаў здагадку, што ў выніку пандэміі каранавірусу могуць памерці да 200 тысяч амэрыканцаў.

Фаўчы таксама заявіў, што колькасьць тых, хто захварэў на COVID-19, можа «вылічвацца мільёнамі». Цяпер, паводле афіцыйных зьвестак, у краіне пацьверджана 136 тысяч выпадкаў заражэньня і 2400 сьмерцяў, але абодва паказьнікі імкліва павялічваюцца з кожным днём.

Фаўчы запярэчыў нядаўняму выказваньню прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, што рэкамэндацыі заставацца дома і выконваць сацыяльнае дыстанцыяваньне для прадухіленьня распаўсюду каранавірусу могуць быць паслабленыя.

Эпідэмія каранавірусу ў ЗША разьвіваецца страхотнымі тэмпамі: каб колькасьць сьмяротных выпадкаў дасягнула тысячы, спатрэбілася больш за месяц, але адзнака ў 2 тысячы была пераадоленая ўжо праз два дні пасьля гэтага.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG