Вайскоўцы КНДР запусьцілі дзьве ракеты ў бок Японскага мора. Запуск стаў чацьвёртым з пачатку году. Пра гэта паведамляецца са спасылкай на аб’яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі.
Ракеты ўпалі за межамі выключнай эканамічнай зоны Японіі ў Японскім моры, паведамляюць са спасылкай на вайскоўцаў.
Паўднёвая Карэя і ЗША прызналі запуск, але не змаглі вызначыць, якія ракеты былі выпушчаныя, акрамя таго, што яны былі малакамернымі.
«Гэта сур’ёзнае пытаньне для ўсёй міжнароднай супольнасьці, уключаючы Японію, што ў апошні час Паўночная Карэя неаднаразова запускала ракеты», — гаворыцца ў заяве Японіі.
У сьнежні мінулага году лідэр КНДР Кім Чэн Ын заявіў, што яго краіна ў хуткім часе прадставіць новае стратэгічнае ўзбраеньне.